Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Дзень роднай мовы"

Дата: 20 февраля в 16:37
35 просмотров

Сення ў нашым дзіцячым саду адбылася сапраўдная творчая падзея, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Нашы выхаванцы разам з педагогамі падрыхтавалі і паказалі цудоўную драматызацыю казкі «Муха-пяюха» на роднай беларускай мове.
Зала напоўнілася атмасферай чараўніцтва і гучаннямі мілагучнага слова.

Маленькія акцёры вельмі старанна пераўвасабляліся ў сваіх герояў, дэманструючы не толькі артыстызм, але і багацце беларускай мовы. 
Гэта мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для дзяцей дакрануцца да вытокаў нашай культуры, адчуць прыгажосць матчынай мовы і паглыбіць свае веды пра народныя традыцыі.

Мы ўпэўнены, што такія сустрэчы выхоўваюць у падрастаючага пакалення павагу і любоў да сваёй Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.